ul. Sienkiewicza 19 | 30-033 Kraków
tel.:12 631 97 70

Душпастырства Беларусаў Кракава

Беларусы пачалі збірацца ў кастрычніку 2022 года дзякуючы намаганням кс. Андрэя Вашчука SDS, які на працягу 10 гадоў нёс паслугу ў парафіях Беларусі, Украіны і Польшчы. Ён знайшоў месца і сабраў першыя Імшы. Вельмі хутка яго замяніў кс. Ежы Вільк SCJ, які каля 20 гадоў свайго святарства прысвяціў Беларусі. 

На працягу года супольнасць змяніла касцёл, а праз пэўны момант нават не мела Імшаў, бо абодва святары змянілі месцы служэння.

У кастрычніку 2023 года мітрапаліт Кракаўскі даў дазвол несці душпастырскую паслугу ксяндзу Юрыю Рашатко. З таго моманту Святыя Імшы цэлебруюцца ў новым месцы – у парафіі святога Стэфана, і акрамя нядзель яшчэ ў вялікія ўрачыстасці. 

У супольнасці ладзяцца канцэрты парафіяльнага хору і запрошаных гасцей, рэкалекцыі, адбываюцца біблійныя сустрэчы, катэхезы і пілігрымкі. 

Святыя Імшы

  • Нядзеля і Ўрачыстасці 15:30

Наш душпастыр

  • Ксёндз Юры Рашатко — 
+48 576 258 758